Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Матывы Каспарава відавочныя: за апошні год узровень рэпрэсій у Расеі рэзка вырас, і па колькасьці палітвязьняў Расея абагнала Беларусь,» — пракамэнтаваў рашэньне Гары Каспарава не вяртацца ў Расею апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў.

Нямцоў пры гэтым зазначыў што сам ён нікуды зьяжджаць не зьбіраецца і будзе працягваць барацьбу. «Рыхтуемся да Маршу 12 чэрвеня і выпрацоўваем пазыцыю па выбарах у Маскве. Спадзяюся, што нашы калегі, якія зьехалі, працягнуць барацьбу за вызваленьне Расеі. Галоўнае цяпер не дапусьціць высьвятленьня адносін унутры апазыцыі,» — напісаў Нямцоў у сваім камэнтары ў Фэйсбуку,

Гары Каспараў заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Жэнэве, дзе атрымліваў ўзнагароду за праваабарончую дзейнасьць, што ня мае намеру ў бліжэйшы час вяртацца ў Расею, таму што баіцца трапіць пад сьледзтва за сваю апазыцыйную дзейнасьць.

Ён сказаў, што пэрыядычна наведваўся ў Расею, пакуль у лютым яму ня стала ясна, што ён можа трапіць пад працэс супраць палітычных актывістаў. «Цяпер у мяне ёсьць сур’ёзныя сумневы, што, калі я паеду ў Маскву, то змагу вярнуцца назад. На некаторы час я ўстрымаюся ад паездак у Расею», — сказаў Каспараў на прэс-канфэрэнцыі.

Апазыцыянэр і экс-чэмпіён сьвету па шахматах Гары Каспараў ў 2012 годзе быў абраны ў Каардынацыйную Раду расейскай апазыцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG