Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША масава запісваюцца тэлефонныя размовы


Улады ЗША адмовіліся камэнтаваць паведамленьні аб тым, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі краіны зьбірае інфармацыю аб званках абанэнтаў найбуйнейшай амэрыканскай тэлекамунікацыйнай кампаніі.

Брытанская газэта Guardian напісала пра тое, што тэлефонная кампанія Verizon у адпаведнасьці з сакрэтным загадам штодня дае Агенцтву нацыянальнай бясьпекі дадзеныя аб усіх тэлефонных званках яе кліентаў — як на тэрыторыі ЗША, так і паміж ЗША і іншымі краінамі.

Выданьне паведамляе, што яму ўдалося атрымаць копію сакрэтнай судовай пастановы, вынесенай у красавіку судом ЗША па справах аб кантролі за замежнымі выведкамі. Дакумэнт упершыню паказвае, што пры адміністрацыі Абамы збіраюцца без разбору мільёны запісаў размоваў грамадзянаў ЗША — незалежна ад таго, падазраюцца яны ў чымсьці альбо не.

Verizon Communications зьяўляецца адной з найбуйнейшых у ЗША тэлекамунікацыйных кампаній.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG