Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

6 чэрвеня КНДР выступіла з прапановай аб перамовах, накіраваных на нармалізацыю дачыненьняў з Паўднёвай Карэяй.

Як паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі, паўночнакарэйскія ўлады прапанавалі абмеркаваць, у прыватнасьці, аднаўленьне працы ў прамысловым рэгіёне Кэсон, разьмешчаным на тэрыторыі Паўночнай Карэі.

Дзейнасьць прадпрыемстваў у гэтай індустрыяльнай зоне была прыпыненая ў красавіку на фоне чарговага абвастрэньня дачыненьняў паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі.

Апроч гэтага Пхэньян прапануе аднавіць перамовы пра ўзьяднаньне сем'яў, падзеленых падчас Карэйскай вайны ў 50-х гадах.

Міністэрства па справах аб'яднаньня Паўднёвай Карэі станоўча адрэагавала на прапанову Пхэньяна аб правядзеньні перамоў.

Напружанасьць на Карэйскім паўвостраве абвастрылася на пачатку гэтага года, пасьля таго, як ААН зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць КНДР у адказ на праведзенае Пхэньянам 12 лютага трэцяга ядзернае выпрабаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG