Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На АЭС "Фукусіма-1" адбылася новая ўцечка радыяцыі


Кампанія-апэратар японскай атамнай станцыі "Фукусіма-1" заявіла, што на станцыі адбылася новая ўцечка радыёактыўнага рэчыва.

Уцечка адбылася з аднаго з сотняў падземных рэзэрвуараў з вадой, якія выкарыстоўваюцца для ахаладжэньня рэактараў.

Кіраўнікі кампаніі цьвердзяць, што ўцечка невялікая. На гэтым тыдні яны прызналі, што грунтавыя воды ў АЭС заражаныя. Яны мяркуюць, што радыёактыўнае рэчыва прасачылася ў глебу з рэзэрвуараў. Раней кампанія адмаўляла такую магчымасьць, перадае ВВС.

У сакавіку 2011 года "Фукусіма-1" атрымала сур'ёзныя пашкоджаньні ў выніку землятрусу і цунамі.
XS
SM
MD
LG