Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы ўказ Лукашэнкі: на правядзеньне канцэртаў неабходны дазвол ідэолягаў


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ N257, у адпаведнасьці зь якім у краіне ўводзіцца неабходнасьць атрыманьня дазволу ідэолягаў на правядзеньне культурна-відовішчных мерапрыемстваў

У паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі гаворыцца:

«Указам прадугледжваецца, што арганізатар абавязаны атрымаць пасьведчаньне на права арганізацыі і правядзеньня культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасьведчаньне) ва ўпраўленьні ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкаму (Менскага гарвыканкаму)».

Паводле новага ўказу, на мерапрыемства з удзелам беларускіх і замежных выканаўцаў гастрольнае пасьведчаньне выдаецца з выплатай дзяржаўнага збору ў адмысловы фонд прэзыдэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. На мерапрыемства з удзелам беларускіх выканаўцаў гастрольнае пасьведчанне будзе выдавацца бясплатна.

«Гэтым нарматыўным праўным актам таксама прадастаўляецца права правядзеньня культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, замежным і міжнародным арганізацыям», — сказана ў прэс-рэлізе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG