Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стыпэндыя Вацлава Гаўла для журналістаў зь Беларусі — 2013


Стыпэндыя Вацлава Гаўла для журналістаў зь Беларусі — 2013

Стыпэндыя Вацлава Гаўла для журналістаў зь Беларусі — 2013

Стыпэндыя прадастаўляецца на дзевяць месяцаў, у тым ліку час працы ў мясцовым бюро і ў Празе, а таксама пражываньне і дарогу туды і назад. Прыём заявак — да 5 ліпеня

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода абвяшчае стыпэндыю імя Вацлава Гаўла для журналістаў. Стыпэндыя мае падтрымаць маладых журналістаў, якія працуюць у краінах, дзе душыцца свабода слова і дзе журналістыка застаецца небясьпечнай прафэсіяй.

У пілётнай праграме 2012 году першая стыпэндыя была прызначаная для журналіста зь Беларусі. Яе атрымаў Франак Вячорка.

Сёлета ў конкурсе на стыпэндыю маюць права ўзяць удзел маладыя журналісты з добрым веданьнем ангельскай мовы з Расеі і з краінаў «Усходняга Партнэрства»: Арменіі, Грузіі, Азэрбайджану, Беларусі, Украіны і Малдовы.

Апошні тэрмін падачы заявак — 5 ліпеня, а праграма пачынаецца 1 кастрычніка.

Стыпэндыя прадастаўляецца на дзевяць месяцаў, уключае ў сябе час працы ў мясцовым бюро і ў Празе, а таксама пражываньне ў Празе і дарогу туды і назад.

Стыпэндыят будзе мець магчымасьць займацца ня толькі падрыхтоўкай навінаў і аналітычных артыкулаў, але і працаваць з сацыяльнымі сеткамі, пісаць для іншых выданьняў, а таксама ўдзельнічаць у грамадзкіх падзеях і дыскусіях.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 5 ліпеня даслаць на ангельскай мове ўсю неабходную інфармацыю пра сябе (поўныя ўмовы стыпэндыі па гэтай спасылцы).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG