Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі прысуды ў Эгіпце прадстаўнікам няўрадавых арганізацый


ЗША асудзілі вынесеныя напярэдадні судом у Каіры прысуды 43-м мясцовым і замежным супрацоўнікам няўрадавых арганізацый. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў незаконным атрыманьні грошай з-за мяжы і адсутнасьці ліцэнзій на працу ў Эгіпце.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў прынятай заяве назваў справу ў дачыненьні да прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый палітычна матываванай. Ён адзначыў, што вынесеныя прысуды не адпавядаюць прынцыпам дэмакратыі.

Сярод асуджаных - 16 амэрыканцаў, а таксама грамадзяне шэрагу краін Эўропы і некалькіх арабскіх дзяржаў. 27 чалавек, у тым ліку 15 грамадзян ЗША, былі асуджаныя завочна на пяць гадоў зьняволеньня. Яшчэ пяць чалавек атрымалі два гады турмы, 11 эгіпцян асуджаныя да аднаго году ўмоўна.

Гэты працэс пачаўся ў 2011 годзе пасьля сэрыі рэйдаў, праведзеных эгіпэцкімі ўладамі ў офісах няўрадавых арганізацый.
XS
SM
MD
LG