Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі брытанскай поп-групы Pet Shop Boys выступілі ў абарону зьняволеных удзельніц расейскай панк-групы Pussy Riot.

Вакаліст Pet Shop Boys Ніл Тэнант сказаў, што спадзяецца на іх хуткае вызваленьне.

Тэнант распавёў, што Расея - адна з самых любімых яго краін, і ён даўно любіць расейскую культуру. Аднак ён дадаў, што "судзіць грамадзтва па тым, як яно ставіцца да меншасьцяў".

Брытанскі дуэт звычайна трымаецца ў баку ад палітычных ці праваабарончых кампаній. Так у 2009 годзе, напрыклад, яны адмовіліся падтрымаць групу па абароне жывёл Peta.

Аднак разам зь іншымі музыкамі і грамадзкімі дзеячамі, сярод якіх былі Бьёрк, Faith No More, Red Hot Chili Peppers, Franz Ferdinand, Мадона, Стынг и Ніна Хаген, яны выступілі супраць турэмнага зьняволеньня удзельніц Pussy Riot, перадае ВВС.

17 жніўня 2012 года Марыя Алёхіна, Надзея Талаконьнікава і Кацярына Самуцэвіч былі асуджаныя Хамоўніцкім судом Масквы да двух гадоў пазбаўленьня волі за акцыю ў храме Хрыста Збаўцы. Пазьней Маскоўскі гарсуд зьмякчыў пакараньне Самуцэвіч і адпусьціў яе на волю.

"Прысуд Pussy Riot знаходзіцца за межамі любых прапорцый ў адносінах да таго што яны зьдзейсьнілі. Мы спадзяемся, што іх адпусьцяць максымальна хутка", - сказаў вакаліст Pet Shop Boys журналістам у Маскве.

Раней Пол Макартні зьвярнуўся з заклікам да ўладаў Расеі вызваліць сьпявачак Pussy Riot.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG