Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 чэрвеня: выстава рэпрадукцыяў Малевіча, дзень памяці Эпімах-Шыпілы


Казімір Малевіч, Чорны квадрат
Казімір Малевіч, Чорны квадрат

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня:

Менск — на плошчы Якуба Коласа ў межах праекту «Мастак і горад» выстава рэпрадукцыяў Казіміра Малевіча. Пачатак а 18-ай.

Менск — дыскусія «Навошта мы прыгадваем пра савецкае мінулае?». Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пачатак а 17-ай.

Бялград — пачатак візыту прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча

Гэты дзень у гісторыі:

1757 — у Віцебску згарэў Ніжні замак, які больш не аднаўляўся.

1867 — польскі тэрарыст Беразоўскі зрабіў замах на расейскага цара Аляксандра II.

1944 — падчас Другой сусьветнай вайны войскі Вялікабрытаніі і ЗША высадзіліся ў Францыі, адкрыты Другі фронт.

У гэты дзень нарадзіліся:

1799 — Аляксандар Пушкін, паэт і пісьменьнік.

1841 — Эліза Ажэшка, пісьменьніца.

1875 — Томас Ман, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1950 — Аляксей Дудараў, драматург.

У гэты дзень памёрлі:

1934 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, мовазнаўца і выдавец. Пасьля таго, як урад Расейскай імпэрыі зьняў забарону з ужываньня беларускае мовы, Б. Эпімах-Шыпіла стаў адным зь ініцыятараў стварэньня першае й найбуйнейшай за апошнія некалькі стагодзьдзяў выдавецкае суполкі «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ». У 1908 годзе Б. Эпімах-Шыпіла адабраў для публікацыі вершы Янкі Купалы. Гэтыя творы былі адрэдагаваныя самім выдаўцом і склалі першы зборнік маладога літаратар «Жалейка».

1980 — Генры Мілер, пісьменьнік.

2011 – Уладзімер Конан, філёзаф, гісторык, літаратурны крытык. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1984 году за ўдзел у напісаньні цыклю калектыўных манаграфій па гісторыі філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі. Дасьледаваў тэарэтычна-мэтадалягічныя праблемы філязофіі і культуралёгіі, гісторыю эстэтычнай думкі, гісторыю беларускай культуры, беларускі фальклёр.

Цытата на памяць

«Наш страх — гэта крыніца сьмеласьці для нашых ворагаў»

Томас Ман
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG