Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Захад: вучыцца ці эміграваць?


На Захад: вучыцца ці эміграваць? Анонс

На Захад: вучыцца ці эміграваць? Анонс

Чаму ўсё больш маладых беларусаў мараць і едуць вучыцца ва ўнівэрсытэты заходніх краінаў? Абмяркоўваюць Алесь Мазанік і Алесь Вараб’ёў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі. Глядзіце жывую трансьляцыю 12 чэрвеня а 13-й гадзіне.

Апошнім часам усё больш маладых беларусаў мараць і едуць вучыцца ва ўнівэрсытэты заходніх краінаў.

Якімі матывамі яны кіруюцца — атрымаць лепшую, чым у Беларусі, адукацыю і прызнаваны ў сьвеце дыплём, ці, зачапіўшыся за ўнівэрсытэт, зьбегчы ў вольны сьвет і ўладкаваць там свой дабрабыт? Толькі ці вернуцца яны, ужо высокакваліфікаваныя спэцыялісты, на радзіму? І чаму іншыя, ня меней адораныя выпускнікі беларускіх школаў, прынцыпова выбіраюць беларускія ўнівэрсытэты? З патрыятызму ці боязі іншай рэальнасьці?

А якія наступствы для Беларусі нясе ад’езд моладзі па адукацыю за мяжу? Гэта — згуба мазгоў ці пэрспэктыва для краіны?

У дыскусіі бяруць удзел былы гадаванец Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, студэнт Luther College (Аёва, ЗША) Алесь Вараб’ёў і мэнэджар культурных праектаў, выпускнік Менскага інстытуту кіраваньня Алесь Мазанік. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG