Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брыфінг Дуньі Міятавіч (Поўнае відэа)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:36:47 0:00

Брыфінг Дуньі Міятавіч (Поўнае відэа)

Міятавіч: Хацела б стварэньня грамадзкага радыё і тэлебачаньня ў Беларусі

абноўлена

Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч падвяла прамежкавыя вынікі свайго візыту ў Беларусь. Свабода вяла жывую відэантрансьляцыю.

18:58 4.6.2013
АР: Вы казалі пра кароткатэрміновыя затрыманьні журналістаў. Зь кім вы сустракаліся на гэты конт і якія канкрэтна абяцанні вы атрымалі?

Міятавіч: З усімі, каго я сустракала, я казала вельмі адкрыта. Я атрымала наўпроставыя знакі таго, што ўлады гатовыя на гэта пайсьці. Я мушу быць аптымістычнай. Але я таксама і рэалістка. Я разумею, што вялікія перамены ня могуць адбыцца за адну ноч. Тое, што я знаходжуся тут на запрашэньне ўраду, дае спадзеў, што змены адбудуцца вельмі хутка. Я казала, што нашыя дыскусиі адбыілся ў сяброўскай атмасфэры. У нас застаецца спадзеў, што ў нас будуць пазытыўныя змены.
18:56 4.6.2013
БелаПАН: Якія канкрэтна змены ў заканадўства вы бачыце?

Міятавіч: Я хацела б бачыць стварэньне грамадзкага радыё і тэлебачаньня ў Беларусі, мусіць быць рэфармаваны закон пра СМІ. Я хацела б бачыць большы балянс паміж дзяржаўнымі і камэрцыйнымі медыя.
18:41 4.6.2013
Дуня Міятавіч: Дзякуй за тое, што вы прыйшлі. Тое, што я скажу сёньня, выключна важна. Гэта кароткі агляд майго візыту. І я гатовая выслухаць вашыя пытаньні.

Гэты візыт — вынік доўгіх перамоваў. Мой першы візыт Беларусь адбыўся ў 2010 годзе. Я тут на запрашэньне МЗС. Я вельмі цаню гэтае запрашэньне і бачу яго як прызнаньне майго мандату.

Беларусь, як і ўсе іншыя краіны-сябры АБСЭ, нясе абавязкі адносна свабоды СМІ.

Андрэй распавёў пра сустрэчы, якія мы правялі і яшчэ правядзем. Гэта знак таго, што кіраўніцтва Беларусі гатовае ўзнавіць супрацоўніцтва з маім офісам.

Я хачу сказаць, што ўсе дзверы былі адкрытыя для мяне, адкрытыя для вельмі адкрытых і сяброўскіх дыскусій.

Гэта не было лёгка. У апошнія тры гады я ўздымала шмат пытаньняў адносна стаўленьня да журналістаў у Беларусі. Урад Беларусі ведае пра гэта. Ведае пра тое, што я часта крытыкавала шмат якія дзеяньні ўладаў. Менавіта таму для мяне як найбольш важна тое, што я зараз тут знаходжуся.

Я бачу, што беларускія ўлады жадаюць працягваць працу з маім офісам.

Мы спадзяемся, што хутка зможам вярнуцца і прапанаваць такія самыя мерапрыемствы, як трэнінг, які адбыўся ўчора. Ён быў прысьвечаны Інтэрнэту. На ім сабраліся як прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, так і незалежных.

Я вітаю гэтае рашэньне і гатовая працягваць гэтую дзейнасьць. Спадзяюся, гэта будзе не адзінкавая падзея, а стане практыкай.

Мой візыт — гэта магчымасьць, якую немагчыма прапусьціць. Гэта магчымасьць палепшыць сытуацыю са свабодай СМІ ў Беларусі.

Я гатовая і вельмі радая таму, што мы бачым пэўнае сьвятло ў канцы тунэлю.

Вы ведаеце, што мая роля — гэта супрацоўнічаць з урадам. Але мая галоўная роля — пераканацца, што ўлады паважаюць свабоду СМІ.

Гэта аднолькава і для Беларусі, і для іншых 55 краінаў сябраў АБСЭ.

Мы абмяркоўвалі шэраг пытаньняў. Заўтра я зраблю заяву для прэсы.

Я адзначыла некаторыя аспэкты, як пазытыўныя. Але паводле майго цьвёрдага перакананьня: перадумова для любых пазытыўных пераменаў у сытуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі — кароткатэрміновыя арышты журналістаў мусяць быць спыненыя проста цяпер. За апошні час іх было 60.

Затрыманьні журналістаў... Такога ня можа сабе дазволіць ніводнае сучаснае грамадзтва
Дуня Міятавіч
І пасьля вельмі канструктыўных дыскусій, якія мы мелі сёньня, я спадзяюся, што гэта спыніцца. Абвінавачаньні супраць журналістаў мусяць быць адкліканыя проста цяпер.

Пазытыўныя зьмены былі адносна выпадка Андрэя Пачобута, Антона Сурапіна. І я спадзяюся, што іншыя абвінавачанні будуць знятыя вельмі хутка.

Заканадаўства ў галіне медыя і інтэрнэт-свабоды мусіць пачаць лібэралізавацца і рэфармавацца.

Гэта кароткатэрміновая мэта, на якой я спадзяюся засяродзіцца ў сваім супарацоўніцтве з беларускімі ўладамі і грамадзянскай супольнасьцю.

Але галоўнае — гэта затрыманьні журналістаў. Такога ня можа сабе дазволіць ніводнае сучаснае грамадзтва.

На гэтым шляху я буду толькі саюзнікам і чакаю новых ініцыятываў у гэтым накірунк.

У некаторых іншых сфэрах таксама ёсьць пазытыўныя перамены: гэта хуткі рост папулярнасьці інтэрнэта, усё больш людзей маюць доступ да яго. Гэтая практыка мусіць працягваць, гэта сьведчаньне плюралізма ў СМІ.

Я гэтаксама спадзяюся, што зьявіцца болей месцаў са свабодным доступаў да wi-fi.

Я таксама вітаю новыя зьмены, якія спрыяюць большай свабодзе інфармацыі, якія зьмяшчаюцца ў новым законе аб інфармацыі.

Я з задвальненьнем адзначаю, што адбылася перарэгістрацыя некаторых выданьняў, як Наша Ніва і Народная воля.

Менавіта гэтага я патрбавала ад беларускіх уладаў раней.

Таксама я спадзяюся, што спыняцца папярэджаньні, якія выдае міністэрства інфармацыі.

Я спадзяюся, што дакладныя знакі мы пабачым вельмі хутка. Калі я іх не пабачу, я не буду вагацца ізноў крытыкаваць улады
Перад намі доўгі шлях, вялікі аб’ём працы.

Я заклікаю ўсіх беларускіх журналістаў аб’яднацца, працаваць з уладамі, турбаваць улады. Каб яны зразумелі, наколькі важна для ўлады распрацоўваць законы, кія будуць падтрымліваць разьвіцьцё свабоды прэсы, а не стрымліваць яго.

І ў гэтых важных пачынаньнях вы можаце разьлічваць на мяне як на ваш голас. І ўлады могуць разьлічваць на тое, што я буду працаваць разам зь імі.

Я спадзяюся, што дакладныя знакі мы пабачым вельмі хутка. Калі я іх не пабачу, я не буду вагацца ізноў крытыкаваць улады.

Прыйшоў час для радыкальных пераменаў. У тым, чаго мы чакаем ад нашага грамадзтва ў тым, што тычыцца свабоды прэсы.

Мы павінныя забясьпечваць наяўнасьць крытыкі ў нашым грамадзтве, незалежна ад таго. наколькі гэта балюча і адчувальна ў пэўныя моманты.

Калі мы не задаволеныя, ёсьць грамадзянскі суд, але журналісты ня могуць трапляць у турмы. Гэта цана, якую мы плацім за дэмакратыю.
18:35 4.6.2013
Пачаўся брыфінг.

Прамаўляе Андрэй Рыхтэр:

Мы сустракаліся зь кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандрам Радзьковым, дарадчцам прэзыдэнта Валерам Брылёвым, кіраўніцтвам двух камітэтаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшынём Вярхоўнага суду Валянцінам Сукалам.

На заўтра заплянаваныя сустрэчы зь міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеям, прадстаўніком Белтэлерадыёкампаніі.
18:23 4.6.2013
3 чэрвеня Міятавіч выступіла на адкрыцьці сэмінара-трэнінгу для беларускіх журналістаў «Інтэрнэт-СМІ: свабода, прафэсіяналізм і ўстойлівае разьвіцьцё».

Дуня Міятавіч заявіла пра сваю прынцыповую пазыцыю адносна цэнзуры ў інтэрнэце: «Свабода ў інтэрнэце абмяркоўваецца сёньня ва ўсіх краінах сьвету. Інтэрнэт вызначае тое, як мы будзем размаўляць паміж сабой у бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. Менавіта таму ў гэтай галіне нельга рабіць памылак і няправільных крокаў. Менавіта таму інтэрнэт-СМІ не павінны цярпець перасьлед».
18:21 4.6.2013
Дуня Міятавіч наведвала Беларусь у кастрычніку 2010 году. Яна таксама хацела прыехаць у Менск адразу пасьля жорсткага разгону акцыі пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Сярод соцень затрыманых дэманстрантаў былі і незалежныя журналісты, у тым ліку Ірына Халіп і Натальля Радзіна. Яны праходзілі як падазраваныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і ўтрымліваліся ў сьледчым ізалятары КДБ.

Міятавіч двойчы зьвярталася зь лістамі да міністра замежных спраў Беларусі, просячы дапамагчы арганізаваць яе візыт у Менск, аднак рэакцыі на яе лісты не было.

Міятавіч ня раз крытыкавала афіцыйны Менск за сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі і перасьлед незалежных журналістаў.
XS
SM
MD
LG