Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міятавіч: Хацела б стварэньня грамадзкага радыё і тэлебачаньня ў Беларусі

Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч падвяла прамежкавыя вынікі свайго візыту ў Беларусь. Свабода вяла жывую відэантрансьляцыю.


19:19 4.6.2013
Радыё Свабода: Зусім нядаўна беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім альбом «Беларусь ПрэсФота». Ці вы ведаеце пра гэты факт, ці ён абмяркоўваўся падчас дыскусый і ці будзе афіцыйная рэакцыя з боку вашага офісу?

Міятавіч: Я сачу за гэтай сытуацый. Перш чым даваць нейкае публічнае меркаваньне, я мушу ўсё вывучыць. Я ведаю, што зараз краіны занепакоеныя нацыянальнай бясьпекай, барацьбой з тэрарызмам. Але мне не падабаецца, калі яны выкарыстоўваюць гэтыя мэты, каб змагацца з крытыкай. Я зраблю публічную заяву на гэты конт.
19:08 4.6.2013
Беларусь-1, Андрэй Крывашэеў: У вас учора была сустрэча ў БСЖ, было адзначана, што вам не ўдалося рэалізаваць усе магчымасьці вашага мандата па абароне шэрагу некаторых выбітных журналістаў ад перасьледу з боку ЭЗ. Што вы канкрэтна можаце зрабіць?

Міятавіч: Я выказала сваё меркаваньне на гэты конт шмат разоў. Я не лічу, што гэта кажа пра тое, што я не выконваю свой мандат. Я не прадстаўляю ЭЗ. ЭЗ не зьўляецца сябрам АБСЕ. І гэтае пытаньне мусіць быць зададзенае ЭЗ, а не мне. Я адзначыла пытаньні, якія была зададзеныя мне прадстаўнікамі беларускіх уладаў. Я магу толькі сказаць, што буду сачыць за гэтым. Але ёсьць шмат іншых праблемаў Беларусі са свабодай СМІ. Я працую на падставе абавязкаў АБСЕ па свабодзе СМІ, якія ўключаныя ў Хэльсінскі акт. І я спадзяюся, што ўсе журналісты мусяць мець магчымасьць свабодна перасоўвацца ў прасторы АБСЕ.
19:06 4.6.2013
СТВ: У якасьці прыкладу вы прыводзіце краіны Эўразьвязу ў тым, што тычыцца свабоды слова ў інтэрнэце. А між тым за некаторыя камэнтары ў ЭЗ быў бы крымінальны перасьлед. Можа пытаньне свабоды ў беларускім інтэрнэце разьдзьмутае?

Дуня Міятавіч: Я не зразумела пытаньня.

СТВ: Напрыклад, у Латвіі чалавека прысудзілі да 7 месяцаў турмы за камэнтар.

Дуня: Дык вы прапануеце ў Беларусі таксама ў турму садзіць?

СТВ: У нас ня садзяць за камэнтары, можа, пытаньне свабоды слова ў белнэце раздутае?

Міятавіч: Я так не думаю. Я ня думаю, што тая інфармацыя, якую вы маеце пра іншыя краіны, праўдзівая. Калі такі выпадак адбыўся ў Латвіі, то гэта няправільна, і гэтага ня мусіць быць. Але што тычыцца перабольшаньня, то я спрабую не перабольшваць і гаварыць на падставе фактаў. Асабліва, калі гэта тычыцца бясьпекі журналістаў.
18:59 4.6.2013
Белсат: Наколькі па выніках сустрэчы з дэпутатамі былі агучаныя канкрэтныя прапановы і механізмы заканадаўчых зменаў у бліжэйшай перспектыве?

Міятавіч: Я ўжо адказала на гэтае пытаньне, пералічыўшы тыя законы, якія мы абмеркавалі. Прапановы, у асноўным, сыходзілі ад мяне, бо гэта мая праца.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG