Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стывэна Сігала запрасілі зьняцца ў рэкляме аўтамата Калашнікава


Стывэн Сігал на рэклямным плякаце
Стывэн Сігал на рэклямным плякаце
Віцэ-прэм’ер Расіі Дзьмітры Рагозін, наведваючы завод стралковай зброі імя Дзегцярова ва Ўладзімірскай вобласьці Расеі, паведаміў аб магчымым удзеле амэрыканскай зоркі баевікоў Стывэна Сігала ў рэкляме расейскай зброі, паведамляе Бі-Бі-Сі

«Сёньня ў гасьцях у Дзегцяраўскага завода вядомы актор, які граў шмат розных роляў, зьвязаныя з барацьбой з тэрарыстамі, — Стывэн Сігал. Мы з акцыянэрам заводу цяпер абмяркоўвалі магчымасьць таго, каб на зьнешніх рынках пры дэманстрацыі перавагаў расейскай зброі прыцягнуць, у тым ліку, спадара Сігала для гэтай працы, з тым каб прасоўваць ваш брэнд на зьнешнім рынку, на міжнародных буйных выставах, параўноўваць з найлепшымі ўзорамі амэрыканскай і агулам заходняй зброі», — заявіў Рагозін супрацоўнікам заводу.

Як мяркуе палітык, удзел актора ў рэкляме стаў бы эфектыўным тактычным ходам у міжнародным прасоўваньні брэндаў расейскай зброі.

«Вы гатовыя біцца зубамі і інтэлектам з амэрыканцамі, і калі амэрыканцы гатовыя вас рэклямаваць і падтрымліваць, гэта кажа пра многае, кажа пра тое, што мы вучымся працаваць на рынках барацьбы карпарацыяў новымі мэтадамі», — адзначыў Рагозін.

Сігал ўжо сустракаўся зь віцэ-прэм’ерам падчас папярэдняй паездкі ў Расею ў сакавіку гэтага году, паабяцаўшы Рагозіну заняцца прапагандай вайсковай службы ў Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG