Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану, выдачы якога дамагаюцца цяперашнія кіргіскія ўлады, пасьля доўгага маўчаньня даў інтэрвію Інтэрфаксу.

Курманбек Бакіеў выказаў крытыку на адрас дзейных уладаў Кіргізстану з нагоды сацыяльнага канфлікту, які ўзьнік апошнім часам вакол радовішча «Кумтор».

Паводле Бакіева, улады «дзейнічаюць у няправільным кірунку».

28 траўня ў Джэці-Агускім раёне Ісык-Кульскай вобласьці каля 200 жыхароў вёскі Сару, што па дарозе да рудніка «Кумтор», пачалі мітынг супраць канадзкай кампаніі, якая яго распрацоўвае. Пікетоўцы перакрылі дарогу на высакагорнае Цянь-Шаньскае радовішча. Гэта парушыла забесьпячэньне рудніка і, у прыватнасьці, перашкодзіла зьмене вахтаў.

Увечары 30 траўня ўлады абясточылі руднік на патрабаваньне мітынгоўцаў. Электразабесьпячэньне аднавілася раніцай у пятніцу, 31 траўня, у выніку спэцапэрацыі па разгоне мітынгоўцаў. Днём акцыі пратэсту перарасьлі ў масавыя беспарадкі. Улады абвясьцілі аб надзвычайным становішчы ў Джэці-Агускім раёне і ўвялі камэнданцкую гадзіну.

Бакіеў у інтэрвію агенцтву Інтэрфакс заявіў, што «праблемы сёньня ў Кіргізстане не ў „Кумторы“, а ў той палітыцы, якую праводзіць цяперашняя ўлада»: «Намаганьні цяперашняй улады трэба накіраваць не на выкраданьне людзей, не на пошук няісных „ведзьмаў“, а трэба свае намаганьні накіроўваць на рэальныя справы. Тады і народ ня будзе выходзіць на вуліцы».

Курманбек Бакіеў заявіў, што канчаткова сышоў з палітыкі, не зьбіраецца вяртацца на радзіму і лічыць марнымі спробы дамагчыся ад беларускіх уладаў яго экстрадыцыі. Бакіеў зазначыў, што ён грамадзянін Беларусі з 2010 году і згодна з заканадаўствам экстрадыцыі не падлягае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG