Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гатовы прыняць кіраўнікоў Ватыкану


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падзякаваў Ватыкану за падтрымку «на міжнароднай арэне, перш за ўсё ў арганізацыі наладжваньня адносін з Эўразьвязам».

«Няважна, будзе ад гэтага вынік ці не. Але я ведаю, што вы гэтага вельмі хочаце», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Кляўдыё Гуджэроцьці.

Лукашэнка запэўніў, што «ўсё магчымае для каталіцкай царквы ў Беларусі мы зробім, і, можа, нават немагчымае».

Ён таксама адзначыў, што «каталіцкая царква вядзе вельмі правільную палітыку, грае вядучую ролю ў працы з насельніцтвам», перадае Інтэрфакс.

Таксама ён сказаў, што ў Беларусі «заўсёды зь вялікім задавальненьнем гатовыя прыняць» кіраўнікоў Ватыкану.
XS
SM
MD
LG