Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 чэрвеня: міністар замежных спраў Лаосу у Менску, гадавіна расстрэлу на плошчы Цяньаньмэнь


Лаоскі краявід
Лаоскі краявід

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Працяг візыту ў Беларусь прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ Дуні Міятавіч, сустрэчы з кіраўнікамі камісій палаты прадстаўнікоў. Пачатак у 12.00.

Візыт у Беларусі намесьніка прэм'ер-міністра – міністра замежных спраў Лаосу Тхолунга Сісуліта.

Жэнэва (Швэйцарыя), сэсія Рады ААН у правах чалавека, у пасяджэньні бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя.

Екацерынбург, завяршэньне саміту Эўразьвяз-Расея.

Брусэль, абвяшчэньне прыярытэтаў літоўскага старшыняваньня ў Эўразьвязе.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

469 да н. э. – нарадзіўся Сакрат, старажытнагрэцкі філёзаф.

1798 – памёр Джакама Казанова, італьянскі авантурнік, падарожнік і пісьменьнік.

1872 – памёр Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар.

1918 – апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.

1948 – у Канстанцы (Бадэн-Вюртэнбэрг, Нямеччына) пачаўся Першы сабор Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы на эміграцыі, на якім гэтая царква была адноўленая.

1952 – памёр Язэп Варонка, адзін з стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

1952 – нарадзіўся Браніслаў Камароўскі, дзейны прэзыдэнт Польшчы.

1986 – памерла Канстанцыя Буйла, беларуская паэтка.

1989 – у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары.

1989 – на пэкінскай плошчы Цяньаньмэнь зьявіліся танкі і студэнцкі рух за дэмакратычныя свабоды ў Кітаі быў патоплены ў крыві.

ЦЫТАТА ДНЯ

Люблю наш край — старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла.


Канстанцыя Буйла
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG