Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь сярод 20 найбуйнейшых гандляроў зброяй


MILEX-2011, міжнародная выстава зброі і вайсковай тэхнікі,ракетная сыстэма, Менск, травень 2011

MILEX-2011, міжнародная выстава зброі і вайсковай тэхнікі,ракетная сыстэма, Менск, травень 2011

Паводле найноўшай справаздачы Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI), Беларусь уваходзіць у першую дваццатку найбольшых дастаўнікаў зброі ў сьвеце.

Гэты рэйтынг быў складзены SIPRI на падставе зьвестак па сусьветным экспарце звычайных ўзбраеньняў у 2008-2012 гадах. Беларусь у гэтым рэйтынгу выперадзіла такія краіны, напрыклад, як Бразылія, Аўстралія, Польшча, Турцыя і Аўстрыя.

У параўнаньні з папярэднім пяцігадовым пэрыядам (2003-2007), Беларусь у 2008-2012 павялічыла свой экспарт узбраеньняў на 165%.

Удзел Беларусі ў сусьветным гандлі звычайнымі ўзбраеньнямі меншы за 1%. Пяці найбуйнейшым пастаўшчыкам зброі — ЗША, Расеі, Нямеччыне, Францыі і Кітаю — належыць прыблізна 75% рынку звычайных узбраеньняў.

Пяцёрку найбольшых пакупнікоў зброі ў 2008-2012 складалі: Індыя, Кітай, Пакістан, Паўднёвая Карэя і Альжыр.
XS
SM
MD
LG