Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацкевіча — у адстаўку, Вялічку — на плятформу


Улад Вялічка
Улад Вялічка

У Менску прайшла канфэрэнцыя «Паміж „Усходнім партнэрствам“ і „Эўрапейскім дыялёгам аб мадэрнізацыі“», у якой бралі ўдзел прадстаўнікі сямі дзясяткаў няўрадавых арганізацый, грамадзкія дзеячы, дыпляматы.

Абраны новы склад Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай плятформы, а таксама рэкамэндаваныя 26 арганізацый, якія будуць прадстаўляць «трэці сэктар» Беларусі на чарговай сустрэчы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» ў Кішынёве.

Каардынацыйны камітэт Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняе партнэрства» атрымаў новага кіраўніка — ім стаў Улад Вялічка, старшыня Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь».

Ягоны папярэднік, палітоляг Уладзімер Мацкевіч, у сваім справаздачным выступе прызнаў, што ягоны выхад з Каардынацыйнага камітэту будзе садзейнічаць зьняцьцю пэўнага напружаньня, якое існавала ў Нацыянальнай плятформе, а значыць, станоўча адаб’ецца на працы гэтай структуры.

Спадар Мацкевіч ня раз наракаў, што беларуская плятформа выяўляе недастатковую актыўнасьць, каб уплываць на працэсы ў Беларусі, а ягоныя асабістыя высілкі на чале Каардынацыйнага камітэту паўплываць на працэсы кансалідацыі засталіся бяз значных дасягненьняў.

У сваю чаргу, новаабраны старшыня Каардынацыйнага камітэту Ўлад Вялічка выказаў спадзяваньне, што прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці ўсё ж удасца разьвязаць шэраг праблемаў, якія перашкаджаюць разьвіцьцю Нацыянальнай плятформы.

Па выніках канфэрэнцыі прынялі рэзалюцыю, у якой адзначаецца адсутнасьць відавочнага прагрэсу з правамі чалавека ў краіне і далейшае пагаршэньне ўмоў для вядзеньня грамадзка-палітычнай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG