Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывы Кадафі шукаюць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы


Муамар Кадафі

Муамар Кадафі

Міністэрства фінансаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі правярае інфармацыю пра тое, што ў краіну былі таемна перапраўленыя шматмільённыя актывы былога лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

Група сьледчых зь Лібіі сьцьвярджае, што значная частка атрыманых незаконным шляхам зьберажэньняў сямейства Кадафі — у тым ліку золата, ўпрыгожваньні і наяўныя — была завезена ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, перадае ВВС.
Паведамляецца, што актывы лібійскага дыктатара ў памеры амаль 1 мільярда даляраў аселі ў чатырох паўднёваафрыканскіх банках і ахоўных фірмах.
Як заявіў прадстаўнік міністэрства фінансаў ПАР, лібійскія сьледчыя ўжо сустрэліся з прэзыдэнтам краіны Джэйкабам Зумай.

Урад Лібіі працягвае пошукі авуараў Кадафі, якія захоўваюцца ў банках і схованках у розных краінах сьвету.

Ёсьць вэрсіі, што агульная сума актываў сям’і Кадафі дасягае 80 млрд даляраў. Бальшыня жыхароў Лібіі мяркуе, што багацьце сям’і Кадафі належыць лібійскаму народу і павінна быць вернута краіне.

Муамар Кадафі, які доўгі час хаваўся ад паўстанцаў, быў схоплены і забіты ў кастрычніку 2011 года непадалёк ад свайго роднага горада Сірт.
XS
SM
MD
LG