Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўстрыі, Нямеччыне і Чэхіі – моцныя паводкі, ёсьць ахвяры


Статуя нэаіндуісцкага прапаведніка Шры Чынмоя на высьпе Кампа ў цэнтры Прагі, 2 чэрвеня 2013 году

Статуя нэаіндуісцкага прапаведніка Шры Чынмоя на высьпе Кампа ў цэнтры Прагі, 2 чэрвеня 2013 году

Праліўныя дажджы ў Нямеччыне, Аўстрыі і Чэхіі прывялі да моцных паводак. Зь берагоў выйшлі ня толькі буйныя рэкі, але і шматлікія прытокі й ручаі.

Паступаюць паведамленьні пра першыя ахвяры і многіх сотнях эвакуяваных.

Чэскае тэлебачаньне з раніцы нядзелі вядзе бесьперапыннае асьвятленьне падзей у пацярпелых раёнах, паказваючы затопленыя дамы і аўтамабілі, пашкоджаныя дарогі і масты. Дзесяткі паведамленьняў і відэакадраў паступаюць ад карыстальнікаў сеткі Facebook.

У Празе аб'яўлена найвышэйшая ступень небясьпекі. Зачыненыя восем станцый мэтро, цягнікі праяжджаюць іх, не спыняючыся. Эвакуяваная адна з пражскіх бальніц, якая знаходзіцца паблізу Влтавы. Затопленыя падвалы і першыя паверхі многіх жылых дамоў, грамадзкіх устаноў.

Па паведамленьнях з паўднёвых і паўночных раёнаў Чэхіі складваецца карціна бедзтва, супастаўная з самымі буйнымі паводкамі апошніх дзесяцігодзьдзяў. Найбольш пацярпелымі раёнамі зноў становяцца на поўдні горад Чэскі-Крумлаў, на поўдзень ад Прагі – Табар і Пісэк, на поўнач ад Прагі -- Усьці-над-Лабэм, дзе ў панядзелак чакаецца ўздым вады на восем мэтраў вышэй за нармальны ўзровень.
XS
SM
MD
LG