Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніца Pussy Riot дабілася свайго і спыніла галадоўку


Марыя Алёхіна

Марыя Алёхіна

Удзельніца гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна пасьля дзесяці сутак галадаваньня вырашыла спыніць акцыю пратэсту.

Марыя Алёхіна патрабавала ад кіраўніцтва калёніі адмяніць узмоцнены нагляд за перамяшчэньнем зьняволеных і зьняць навясныя замкі з памяшканьняў, дзе працуюць вязьні. У суботу стала вядома, што кіраўніцтва калёніі пайшло на саступкі.

Алёхіну правялі па тэрыторыі, каб яна магла пераканацца ў зьменах. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на Пятра Вярзілава, мужа другой асуджанай удзельніцы Pussy Riot Надзеі Талаконьнікавай.

Алёхіна накіравала сёньня апэляцыю з патрабаваньнем прызнаць неабгрунтаванай адмову Бярэзьнікоўскага суду ў яе ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.

Алёхіна і Талаконьнікава адбываюць двухгадовы тэрмін за хуліганства, зьдзейсненае, як пастанавіў суд у Маскве, «па матывах рэлігійнай нянавісьці». У лютым летась асуджаныя, а таксама ўмоўна асуджаная Кацярына Самуцэвіч зладзілі ў Храме Хрыста Збаўцы панк-імшу «Багародзіца, Пуціна прагані».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG