Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паглядзець беларускамоўныя «Прыгоды Несьцеркі» запрашаюць па-расейску


Ад 1 чэрвеня ў Магілёве пачаўся прэм’ерны паказ першага беларускамоўнага поўнамэтражнага мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несьцеркі». Мультфільм, зроблены на кінастудыі «Беларусьфільм», пакажуць ва ўсіх кінатэатрах гораду.

Расьцяжка на пляцоўцы перад кінатэатрам «Радзіма» запрашае магілёўцаў паглядзець беларускамоўны мульцік па-расейску. Для беларускай мовы пакінулі толькі назву стужкі. На расейскай мове зроблены і плякат, разьмешчаны ля ўваходу ў кінатэатар.

Сёньня мелася адбыцца творчая сустрэча з рэжысэрам, адным з аўтараў мультыплікацыйнага сэрыялу Ігарам Воўчакам. Як паведаміў майстар, сустрэча перанесеная. Калі адбудзецца, спадар Воўчак не ўдакладніў. Пакінуў рэжысэр без камэнтару пытаньне: колькі разоў паказвалі беларускамоўную мультыплікацыйную стужку па беларускім тэлебачаньні. Адзначыў толькі, што гэтае пытаньне варта задаваць тым, хто займаецца пракатам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG