Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікола Статкевіч з турмы рыхтуе кнігу «Шлях волі»


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Гэта будзе збор артыкулаў і эсэ вядомага палітыка, былога кандыдата на прэзыдэнта і двойчы палітвязьня Мікалая Статкевіча, напісаных за мінулае дзесяцігодзьдзе.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча. Паводле Марыны Адамовіч, у апошнім лісьце Мікалай Статкевіч нагадаў пра варты да ўключэньня ў кнігу артыкул, які быў напісаны ў 2007 годзе. «Артыкул называўся, здаецца, „Жорсткая какетка і прастак“. Гэта пра адносіны Эўропы з Беларусьсю. Тады пачалася гэтак званая лібэралізацыя і Мікола лічыць, што артыкул зноў набыў актуальнасьць.»

Марына Адамовіч з сябрамі Мікалая Статкевіча зараз шукае ягоныя артыкулы ў друкаваным выглядзе па бібліятэках ды іншых крыніцах.

«Будзем пераводзіць іх у электронны выгляд і рыхтаваць да друку. Пакуль зроблена недзе палова працы, таму прадказваць, калі адбудзецца выхад кнігі, не бяруся. Хацелася б, каб хутчэй і каб сам Мікола змог яе прэзэнтаваць», — сказала Марына Адамовіч.

Паводле Марына Адамовіч, у кнігу будуць уключаныя і тыя развагі на актуальныя тэмы грамадзка-палітычнага жыцьця, якія Мікалай прысылае ў сваіх лістах з магілёўскай турмы.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году. Палітык сваёй віны не прызнаў і заявіў у судзе, што гэта быў законны мітынг пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў. Другі год Мікалая Статкевіча трымаюць як злоснага парушальніка рэжыму ў закрытай турме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG