Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 чэрвеня: дзень народзінаў Маркіза дэ Сада і Эдуарда Малафеева


60-я ўгодкі каранацыі Лізаветы ІІ
60-я ўгодкі каранацыі Лізаветы ІІ

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску ў Галерэі «Ў» Дзіцячы экалягічны фэстываль творчасьці і разьвіцьця «Зялёны ўікенд» – з 12 да 18:00. http://ygallery.by/events/0005716/

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу знаходзіцца зь візытам у Астане.

У Сочы пачынаецца сямідзённы фэстываль расейскага кіно «Кінатаўр».

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1740 – нарадзіўся Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, філёзаф. Ён быў прапаведнікам абсалютнай свабоды, якая не была б абмежаваная ні маральнасьцю, ні рэлігіяй, ні правам, а асноўнай каштоўнасьцю жыцьця лічыў спаталеньне імкненьняў асобы. Ад яго імя сэксуальнае задавальненьне, якое атрымліваецца шляхам прычыненьня іншаму чалавеку болю і/або зьнявагаў, атрымала (у працах сэксоляга Рыхарда фон Крафт-Эбінга) назву «садызм» (пасьля словы «садызм», «садыст» сталі ўжывацца і ў больш шырокім сэнсе).

1792 – Браслаў атрымаў герб.

1857 – нарадзіўся Карл Адольф Г'елеруп, дацкі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі у 1917.

1896 – нарадзіўся Пётра Татарыновіч, каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, выкладчык, выдавец, рэдактар, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст.

1905 – нарадзіўся Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч эміграцыі.

1926 – нарадзіўся Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

1941 – нарадзіўся Чарлі Ўотс, бубнач «The Rolling Stones».

1942 – нарадзіўся Эдуард Малафееў, футбаліст, беларускі і расейскі футбольны трэнэр.

1953 – каранацыя Лізаветы ІІ, якая стала каралевай Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

1970 – нарадзіўся Віталь Шкраба, прафэсійны беларускі баксэр, двухразовы чэмпіён Беларусі.

1972 – нарадзілася Кацярына Карстэн, беларуская вясьлярка.

1979 – Папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчы, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Асноўны прынцып маёй філязофіі – гэта пагарда да грамадзкай думкі. Ты ўявіць сабе ня можаш, да якой ступені мне напляваць на тое, што пра мяне кажуць. На самай справе, якім чынам меркаваньне невукаў можа паўплываць на наша шчасьце?»

«Нішто так не натхняе, як першае бяскарнае злачынства».

«Я цаню нашы адносіны, таму што яны заснаваныя на чыстым эгаізьме, а такая сувязь доўжыцца вечна».


Маркіз дэ Сад
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG