Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску можна спраўдзіць свае веды ў польскай мове і атрымаць прыз


Сьцяг Польшчы
Сьцяг Польшчы

Польская амбасада ў Менску прапануе ўзяць удзел у II агульнабеларускім іспыце па польскай мове.

Удзельнікі будуць ацэньвацца ў дзьвюх катэгорыях — выкладчыкі польскай мовы і ўсе астатнія. Тыя, хто будзе мець найлепшыя вынікі, атрымаюць каштоўныя падарункі.

Запрашаюцца тыя, хто хоча спраўдзіць свае веды ў польскай артаграфіі і пунктуацыі.

Выпрабаваньне адбудзецца 8 чэрвеня а 12 гадзіне ў аўдыторыі № 417 (корпус А) Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту (вул. Захарава, 21).

Каб узяць удзел у выпрабаваньні, трэба зарэгістравацца на інтэрнэт-старонцы польскай амбасады да 7 чэрвеня. Запоўнены фармуляр адсылаецца на электронны адрас з пазнакай SPRAWDZIAN.

Паводле апошняга перапісу, каля 300 тысяч чалавек у Беларусі назвалі сябе палякамі. На пачатак гэтага году «карту паляка» атрымалі больш за 40 тысяч беларускіх грамадзян.

Самая колькасная арганізацыя, якая аб’ядноўвае польскіх палякаў, — Саюз палякаў Беларусі. Яна была заснаваная ў 1990 годзе. У Горадні таксама дзейнічае школа з польскай мовай навучаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG