Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Аліневіч пасьпеў атрымаць кнігу «Турма і здароўе» зь «Бібліятэкі Свабоды»


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч

Бацькі палітвязьня Ігара Аліневіча мелі зь ім кароткатэрміновае спатканьне ў Наваполацкай калёніі.

Валянціна Аліневіч распавяла Свабодзе:

«Спатканьне доўжылася толькі дзьве гадзіны, размаўлялі праз тэлефон. Пра ціск, пра нейкія новыя дрэнныя ўмовы не распавядаў, ён увогуле ня любіць скардзіцца. Сказаў, што шмат чытае, у тым ліку кнігу „Турма і здароўе“ з сэрыі „Бібліятэка Свабоды“, якую я яму даслала. Дарэчы, мне сказалі, што кнігі ўжо праз пошту даслаць яму будзе немагчыма, але „Турму і здароўе“ ён яшчэ пасьпеў атрымаць паводле старых правілаў. Нашы з бацькам лісты да яго даходзяць нармальна, а вось зь лістамі сяброў здараюцца праблемы. Перадаваў вялікую падзяку ўсім, хто добра выказаўся пра ягоную кнігу „Еду ў Магадан“, складзеную зь ягоных турэмных дзёньнікаў. Сказаў, што ня лічыць сябе літаратарам, а проста шчыра апісаў тое, што зь ім было ў турме КДБ. Выглядае схуднелым, відаць, адбіліся 20 дзён штрафнога ізалятару, якія ён адбыў у красавіку. Але бадзёрасьці духу і добрага настрою не губляе».

Адміністрацыя калёніі ў Наваполацку дазволіла бацькам палітвязьня Ігара Аліневіча перадаць яму харчовую перадачу.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі ў Менску. Сваёй віны актывіст анархісцкага руху не прызнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG