Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Украіна мае прайсьці ўвесь шлях


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка апярэдзіў сваім камэнтаром падпісаньне ўкраінскім прэм’ерам Міколам Азаравым і старшынёю Эўразійскай эканамічнай камісіі Віктарам Хрысьценкам Мэмарандуму аб паглыбленьні ўзаемадзеяньня.

Гэтая падзея, за якой зь цікавасьцю назіраюць у Кіеве і Маскве, павінна адбыцца пасьля 15-й гадзіны ў «Менск-Арэне».

Але яшчэ перад гэтым, вітаючы прэм’ераў краін СНД, Аляксандар Лукашэнка даў сваю ацэнку гэтаму мэмарандуму.

Лукашэнка, у прыватнасьці, заявіў, што сёньня не ідзе гаворка аб атрыманьні Ўкраінай і Кіргізстанам статусу назіральніка ў Мытным зьвязе, што гэтыя дзяржавы выказалі жаданьне стаць назіральнікамі ў Эўразійскім эканамічным зьвязе, які яшчэ будзе сфармаваны ў 2015 годзе.

«Украіна і Кіргізстан зьвярнуліся да нас з просьбай стаць назіральнікамі Эўразійскага эканамічнага зьвязу, які будзе сфармаваны ў 2015 годзе. А цяпер яны будуць запрашацца на ўсе пасяджэньні, дыскусіі ў рамках Мытнага зьвязу, Адзінай эканамічнай прасторы», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

Лукашэнка адзначыў, што пасьля падпісаньня мэмарандум у Ўкраіна і Кіргізстан змогуць прымаць удзел у працы структур Мытнага зьвязу, у Эўразійскай эканамічнай камісіі, але ў выпадку, калі яны пажадаюць стаць сябрамі АЭП, а затым Эўразійскага эканамічнага зьвязу, то «за гэты час яны павінны будуць гарантавана прайсьці ўвесь шлях»:

«Без усялякіх абмежаваньняў і выключэньняў яны павінны будуць далучыцца да ўсіх нашых дамоўленасьцяў», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG