Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў падаражэе электрычнасьць


У Беларусі з 1 чэрвеня 2013 году на 15,7% будуць павялічаныя тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва.

Адпаведнае рашэньне зацьверджанае пастановай Савету Міністраў ад 30 траўня 2013 году № 428.

Згодна з дакумэнтам, электрычная энэргія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, паводле аднаставачнага тарыфу будзе каштаваць 375,9 рубля за 1 кіляват-гадзіну (цяпер — 324, 9), паводле дыфэрэнцыяванага тарыфу — 263,1 у пэрыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер — 227,4) і 751,8 рубля за 1 кіляват-гадзіну ў пэрыяд максымальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — 49,8).

Гэта ўжо трэцяе падвышэньне тарыфаў у бягучым годзе. З 1 студзеня 2013 году яны былі павялічаныя на 9,5%, з 1 лютага — на 18%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG