Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтар Менску перакрыюць


31 траўня ў сувязі з прычыны пасяджэньня Савету кіраўнікоў урадаў краінаў СНД у цэнтры Менска будзе абмежаваны рух.

Пра гэта паведамілі ў ДАІ .

Да вечара 31траўня будзе часткова абмежаваны праезд, а таксама прыпынак і стаянка транспарту па вуліцах Кірава, Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейская.

У сувязі з правядзеньнем сустрэчы ўжо прымаюцца падвышаныя меры бясьпекі.

«Ад станцыі мэтро „Кастрычніцкая“ да плошчы Коласа ў кожным двары ўжо сёньня па супрацоўніку з рацыяй. „Хуткія“ у другую лякарню ўжо сёньня прапускалі пасьля спэцдазволу. Вуліцы ўжо перакрывалі», — напісала ў фэйсбуку журналістка Сьвятлана Калінкіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG