Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелОМА: Ніякіх намаганьняў для адмены санкцыяў мы не рабілі


Адмену санкцыяў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША супраць Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня (БелОМА) у інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў камэрцыйны дырэктар прадпрыемства Ўладзімер Кіскін.

«Нам, як кажуць, ад тых санкцыяў было ні горача, ні холадна. Нічога асабліва мы ня страцілі, бо, шчыра кажучы, проста па нейкай памылцы нас туды запісалі. Таму ня скачам, не сьмяемся ад шчасьця і ня плачам. Да таго ж ніякіх афіцыйных паведамленьняў асабіста я яшчэ ня бачыў. Пра „Белтэхэкспарт“ чытаў, там паралельна было напісана, што вось зь іх санкцыі зьнялі, а на нас і нейкія іншыя арганізацыі нібыта заставаліся. Але пра тое, што з нас урэшце яны таксама зьнятыя, ніхто не гаварыў. У пэўным сэнсе нам прыемна, што сам Дзярждэпартамэнт займаецца такімі маленькімі прадпрыемствамі, але нам з гэтага, яшчэ раз кажу, сапраўды ні горача, ні холадна. Магу толькі сказаць, што мы нічым адмыслова дзеля гэтага не займаліся і ніякіх патугаў не рабілі, каб іх зьняць»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG