Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет занепакоіўся беларускімі бабрамі


Бабёр напаў на рыбака
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:57 0:00

Бабёр напаў на рыбака

Апошнімі днямі найбуйнейшыя газэты сьвету паведамілі пра няшчасны выпадак, які здарыўся 10 красавіка ў Камянецкім раёне Берасьцейкай вобласьці. Рыбакі захацелі сфатаграфавацца побач з бабром, той напаў на аднаго зь іх і двойчы пракусіў артэрыю на назе. Ад страты крыві рыбак памёр.

Закадравы тэкст:

Вясковы краявід, за якім хаваецца нешта змрочнае... Папуляцыя баброў у Беларусі хутка расьце, уяўляючы сабой пагрозу лясам ... а цяпер і людзям.

Каб разабрацца з бабром, які гуляў вакол сельскага клюбу, былі выкліканыя пажарныя. Ён накінуўся на пажарную машыну, давялося адбівацца ад яго брандспойтам, каб прымусіць яго адступіць.

І вось у Беларусі зьявілася першая чалавечая ахвяра нападу бабра. 60-гадовы рыбак, пакусаны бабром, памёр ад страты крыві. Доктар, які спрабаваў яго ўратаваць, быў шакаваны выглядам ранаў.

Папуляцыя баброў, некалі даведзеных паляваньнямі да мяжы зьнікненьня, бабры ў Беларусі — краіне, разьмешчанай паміж Расеяй і Польшчай — за апошняе дзесяцігодзьдзе вырасла ў тры разы.

Паляўнічы інспэктар кажа, што баброў цяпер каля 80 тысячаў, яны прыносяць шкоду лясам і сялянскім гаспадаркам, а таксама людзям. Яны ўсё часьцей наведваюць вёскі і паселішчы, чые жыхары баяцца новых нападаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG