Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла Вольгу Чайчыц


Вольга Чайчыц

Вольга Чайчыц

Журналістка Вольга Чайчыц атрымала пісьмовае папярэджаньне ад пракуратуры Смалявіцкага раёну за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Як паведамляе прэсавая служба БАЖ, сёньня ў пракуратуры Вользе Чайчыц задалі толькі адно пытаньне — пра яе супрацу зь «Белсатам». Калі журналістка адмовілася адказваць, ёй вынесьлі пісьмовае папярэджаньне за працу без акрэдытацыі.

З вынесеным папярэджаньнем Вольга Чайчыц катэгарычна ня згодная і зьбіраецца яго абскарджваць.

Напярэдадні карэспандэнты тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы з патрабаваньнем зьявіцца ў Смалявіцкую раённую пракуратуру, каб даць тлумачэньні.

Выклік у пракуратуру быў зьвязаны з прысутнасьцю журналістаў на грамадзкім абмеркаваньні праекту Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, што праходзіла ў красавіку.

Тады прысутны на абмеркаваньні супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў «разабрацца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG