Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў сёньня, што спэцслужбе ўдалося спыніць некалькі актаў тэрарызму з боку анархістаў.

Заява прагучала на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў, дзе Вакульчык прадстаўляў законапраект аб увядзеньні адміністрацыйнай адказнасьці за распаўсюд у інтэрнэце інфармацыі пра выраб выбуховых рэчываў.

У прыватнасьці, паводле Вакульчыка, анархіст рыхтаваў тэракт у Гомелі ў навагоднюю ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня 2012 году. Апрача таго, спэцслужбы таксама выявілі цікавасьць да спосабаў вырабу выбухоўкі ў актывістаў суполкі нацыянал-бальшавікоў.

У прыватнасьці, выбуховыя матэрыялы былі канфіскаваныя ў іхніх прадстаўнікоў у Лідзе ў часе расьсьледаваньня справы аб хуліганскіх дзеяньнях, накіраваных супраць Дома паляка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG