Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ затрымаў яшчэ аднаго «шпіёна»


Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Менску мужчыну па падазрэньні ў зборы інфармацыі для замежнай выведкі.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Валерый Вакульчык, адказваючы на пытаньне агенцтва Інтэрфакс.

«На мінулым тыдні мы затрымалі ў Менску мужчыну, які падазраецца ў зборы інфармацыі для замежнай выведкі», — сказаў Вакульчык.

Пры гэтым ён адмовіўся паведаміць, для выведкі якой краіны ішоў збор інфармацыі, спаслаўшыся на апэратыўныя інтарэсы. Аднак старшыня КДБ адзначыў, што падазраваны быў затрыманы з доказамі злачынства падчас атрыманьня інфармацыі:

«Мы ня можам пакуль што паведаміць іншую інфармацыю, ідзе сьледзтва».

Ён таксама не ўдакладніў, ці прад’яўлена затрыманаму абвінавачаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG