Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі прэзыдэнт Башар Асад у інтэрвію лібанскаму тэлеканалу «Аль-Манар» заявіў, што ў ягоную краіну ўжо прыбыла першая партыя расейскіх зэнітных ракетных сыстэм С-300.

Пра гэта паведаміла ізраільская газэта «Едзіот Ахранот». Паводле газэты, Асад дадаў, што дастаўка наступных партый ЗРК С-300 чакаецца «ўжо хутка».

Два дні таму з заявай пра пастаўкі С-300 сырыйскаму ўраду, які вядзе баявыя дзеяньні з паўстанцамі, выступіў намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў:

«Мы лічым гэтыя пастаўкі стабілізуючым фактарам і верым, што такія крокі будуць стрымліваць некаторыя гарачыя галовы ад разгляду сцэнарыяў, якія ператварылі б канфлікт на міжнародны».

Паводле Рабкова, кантракт на пастаўку ракет Расея заключыла з Сырыяй некалькі гадоў таму.

Пастаўляючы гэтую зброю, Масква дзейнічае «цалкам у рамках нормаў міжнароднага права», зазначыў прадстаўнік Расеі ў НАТО Аляксандр Грушко:

У Расеі крытычна ўспрынялі нядаўняе рашэньне Эўрапейскага зьвязу, які адмовіўся ад працягу эмбарга на пастаўкі зброі паўстанцам у Сырыі, пакінуўшы санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Башара Асада.

Паводле брытанскай тэлерадыёкампаніі ВВС, крокі Расеі можна разглядаць як спробу эскаляцыі сырыйскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG