Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз укладае грошы ў беларускую экалёгію


Новыя гранты эўрапейскіх банкаў на экалягічныя праекты ў Беларусі складуць 65 мільёнаў эўра.

Зь іх 18 мільёнаў 255 тысяч эўра выдзеліць Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця ў рамках праекту «Экалягічная інфраструктура — першы этап».

Дадатковыя 25 мільёнаў эўра выдзяляе Беларусі Паўночны інвэстыцыйны банк, яшчэ 21 мільён у выглядзе грантаў разам з гэтым банкам даюць урады Швэцыі і Фінляндыі.

Пра гэта сёньня паведаміў ў Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун.

Усе гэтыя грошы пойдуць на комплексную рэканструкцыю ачышчальных сыстэмаў у Віцебску, Берасьці і Горадні, а таксама на ўстаноўку біягазавых комплексаў у Баранавічах і Слоніме.
XS
SM
MD
LG