Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вішневе адзначылі 90 гадоў Шымона Пэрэса


Шымон Пэрэс
Шымон Пэрэс

У райцэнтры Валожыне і ў мястэчку Вішнева, на радзіме прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, прайшлі імпрэзы, прысьвечаныя 90-годзьдзю з дня яго нараджэньня.

З удзелам дачкі Пэрэса Цвіі Вальдэн і амбасадара Ізраіля Іосіфа Шагала была адкрытая выстава «Шымон Пэрэс: шлях ад Віленскай вуліцы ў Вішневе на Прэзыдэнцкую вуліцу ў Ерусаліме». Быў таксама ўсталяваны памятны знака на месцы, дзе стаяў дом сям’і Пэрскіх і дзе нарадзіўся Шымон Пэрэс. Апрача таго адбыўся канцэрт артыстаў зь Беларусі і Ізраіля, экскурсія па габрэйскіх мясьцінах Валожына і цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяраў Халакоста ў вёсцы Вішнева.

Ад сядзібы Пэрскіх у Вішневе захаваўся калодзеж, зь якога госьці папілі вады.

Шымон Пэрэс жыў у Вішневе да 11 гадоў, у 1934 годзе разам зь сям’ёю ён эміграваў у Палестыну. Усе ягоныя сваякі, якія засталіся ў Вішневе, загінулі пад час другой сусьветнай вайны.

Пэрэс зьяўляецца самым старым прэзыдэнтам краіны ў сьвеце, 90 гадоў яму споўніцца 2 жніўня. На пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя Пэрэс, будучы міністрам замежных спраў Ізраіля, наведваў роднае мястэчка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG