Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане суд прад’явіць абвінавачваньне забойцы афіцэра


Забойца Майкл Адэбавале на месцы злачынства.
Забойца Майкл Адэбавале на месцы злачынства.

Сёньня ў Лёндане суд афіцыйна прад’явіць затрыманаму на мінулым тыдні мужчыну па імені Майкл Адэбавале абвінавачваньне ў забойстве брытанскага афіцэра Лі Рыгбі і незаконным захоўваньні зброі.

Такім быў забіты брытанскі афіцэр Лі Рыгбі.
Такім быў забіты брытанскі афіцэр Лі Рыгбі.


Вялікабрытанію ўзрушыла ня толькі само забойства сярод белага дня, але і тое, як двое саўдзельнікаў яго ажыцьцявілі. Спачатку яны зьбілі Лі Рыгбі аўтамабілем, а затым зарэзалі нажамі накшталт мачэтэ.




Паліцыянты паранілі нападнікаў. Адзін зь іх да гэтага часу знаходзіцца ў шпіталі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG