Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глен Хэнлан вяртаецца ў Менск


Глен Хэнлан.
Глен Хэнлан.

Фэдэрацыі хакея Беларусі запрасіла ў Менск былога трэнэра зборнай і менскага «Дынама» Глена Хэнлана.

Трэнэр прыляцеў учора для перамоваў «аб магчымасьці яго прыцягненьня» для працы з нацыянальнай зборнай у якасьці галоўнага трэнэра. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Фэдэрацыі.

Такім чынам яна пацьвердзіла інфармацыю пра верагоднасьць трэцяга прыходу канадца у зборную Беларусі.

Хэнлан ужо кіраваў зборнай Беларусі ў 2005–2006 і 2009 гадах. Пры ім беларускія хакеісты дабіліся лепшага выніку ў гісторыі выступу ў чэмпіянатах сьвету па хакеі, заняўшы шостае месца на ЧС-2006 у Латвіі, а ў 2009 годзе зноў дайшлі да чвэрцьфіналу і ў выніку занялі восьмае месца.

Акрамя таго, Хэнлан ў 2009 годзе некаторы час узначальваў менскае «Дынама», але быў звольнены па рашэньні тагачаснага старшыні Фэдэрацыі хакея Беларусі Ўладзімера Навумава.

Пасьля гэтага Хэнлан пакінуў і зборную. У 2010-2011 годзе канадзец узначальваў зборную Славаччыны, зь якой на чэмпіянатах сьвету не дабіўся значных посьпехаў — каманда заняла 12-е і 10-е месцы.

У гэтым годзе беларуская каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Скабелкі не змагла выйграць алімпійскі кваліфікацыйны турнір, а на чэмпіянаце сьвету заняла 14-е месца сярод 16 каманд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG