Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лары Кінг пераходзіць на расейскі канал


Лары Кінг
Лары Кінг

Вядомы амэрыканскі тэлевядоўца беларускага паходжаньня Лары Кінг будзе весьці ток-шоў у эфіры расейскага тэлеканалу RT, які вяшчае за мяжой.

З наступнага месяца канал пачне трансьляваць два ток-шоў Лары Кінга. Гаворка ідзе пра трансьляцыю шоў «Larry King Now», якое ўжо амаль год выходзіць на амэрыканскіх інтэрнэтных тэлеканалах Hulu.com і Ora.tv і аб новым шоў «Politics with Larry King», якое пачне выходзіць на Ora.tv з наступнага месяца. Гэтыя праграмы будуць запісвацца ў студыі Ora.tv ў Лос-Анджэлесе, а таксама ў студыі RT у Вашынгтоне.

Сам Лары Кінг ў рэклямным звароце да гледачоў заявіў, што хацеў бы ставіць пытаньне людзям ад ўлады замест таго, каб выступаць ад іх імя.

79-гадовы Лары Кінг 25 гадоў прапрацаваў вядучым вядомага шоў «Larry King Live» на амэрыканскім тэлеканале CNN, але сышоў зь яго ў 2010 годзе.

Расейскі тэлеканал RT, раней вядомы як Russia Today, вяшчае за мяжу на ангельскай мове, мае таксама гішпанамоўную і арабскамоўную вэрсіі, атрымлівае фінансаваньне зь дзяржаўнага бюджэту Расеі, называе сябе незалежным; крытыкі называюць яго інструмэнтам прапаганды Крамля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG