Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры фінансаў у Менск не прыедуць


Міністэрства фінансаз Беларусі
Міністэрства фінансаз Беларусі

Заплянаванае на 30 траўня ў Менску пасяджэньне міністраў фінансаў дзяржаў-удзельніц СНД не адбудзецца.

Прычына — у «загружаным графіку» міністраў шэрагу краінаў.

Таксама перанесеныя на пазьнейшы тэрмін пасяджэньне рады Антыкрызіснага фонду Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і пасяджэньне рады Эўразійскага банку разьвіцьця, паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Да канца году афіцыйны Менск мае атрымаць апошні, шосты транш трохмільярднага крэдыту Антыкрызіснага фонду. Адмысловае пагадненьне было падпісана ў 2011 годзе.

Аднак беларускія ўлады разьлічваюць на новы крэдыт у два мільярды даляраў «на мадэрнізацыю эканомікі», які спадзяюцца атрымаць у Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG