Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бязьвізавы рэжым з Турэччынай не пачаўся


Турэцкая віза ў беларускім пашпарце
Турэцкая віза ў беларускім пашпарце

Пагадненьне аб адмене візаў паміж Турэччынай і Беларусьсю павінна прайсьці працэдуру ратыфікацыі ў парлямэнтах абедзьвюх краін.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту Свабоды ў амбасадзе Турэччыны ў Менску. Дакладную дату ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму там назваць не змаглі:

«Калі гэта будзе? Ціснуць на парлямэнт ня можам. Нічога канкрэтнага па гэтым пытаньні сказаць ня можам. Чакаем».

Як і раней пры паездках у Турэччыну, а цяпер якраз пачынаецца сэзон адпачынкаў, грамадзяне Беларусі павінны купляць візу за 20 даляраў. Аднак купіць яе можна ня толькі на мяжы, але і праз інтэрнэт.

У камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі сказалі, што з ураду пакуль не паступала на ратыфікацыю пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме з Турэччынай. Гэтага пытаньня няма ў парадку дня сэсіі, якая пачынаецца 30 траўня.

Напрыканцы траўня гэтага году ў Менску падчас візыту міністра замежных спраў Турэччыны Ахмета Давутаглу былі падпісаныя міжурадавыя пагадненьні паміж Беларусьсю і Турэччынай аб бязьвізавых паездках і рэадмісіі. Тады адзначалася, што падрыхтоўка і падпісаньне пагадненьняў былі ініцыяваныя па выніках перамоў кіраўніка Беларусі з кіраўніцтвам Турэччыны ў 2010 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG