Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч: Мэмарандум з Мытным саюзам падпішуць 31 траўня ў Менску


Астана, 29.06.2013

Астана, 29.06.2013

Мэмарандум аб удзеле Ўкраіны ў працы Мытнага саюзу будзе падпісаны ў Менску 31 траўня, заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

«Мэмарандум аб удзеле Ўкраіны ў працы Мытнага саюзу падпіша ў найбліжэйшыя дні на саміце СНД у Менску прэм’ер-міністар Украіны. Такое было дадзена даручэньне і такое рашэньне прыняў сёньня Савет кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюзу», — сказаў прэзыдэнт Украіны пасьля перамоваў лідэраў краін Мытнага саюзу, Украіны і Кіргізстану ў Астане.

З свайго боку, прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў паведаміў, што на сёньняшнім пасяджэньні савету быў прадстаўлены праект адпаведнага мэмарандуму і «праект мэмарандуму ўхвалены: што Ўкраіна працуе над тым, каб у будучыні стаць назіральнікам Эўразійскага эканамічнага саюзу і Мытнага саюзу».

Паводле яго слоў, адпаведнае даручэнне далі старшыні Эўразійскай эканамічнай камісіі Віктару Хрысьценку, «які падпіша з украінскім бокам адпаведны дакумэнт у найбліжэйшай будучыні».

У сустрэчы ў Менску, як мяркуецца, прымуць удзел прэм’ер-міністры Беларусі, Расеі, Казахстану, Украіны, Арменіі і Таджыкістану. Дэлегацыі Узьбекістану, Кіргізстану, Азербайджану ўзначаляць першыя віцэ-прэм’еры, Туркменістан будзе прадстаўляць на саміце намесьнік старшыні кабінэту міністраў. Малдову будзе прадстаўляць намесьнік міністра замежных спраў і эўрапейскай інтэграцыі, адзначылі ў зьнешнепалітычным ведамстве.

Украіна неаднаразова заяўляла аб жаданні працаваць з Мытным саюзам па схеме «3+1», гэта значыць удзельнічаць у асобных пагадненьнях у рамках аб’яднаньня, але не станавіцца яго паўнапраўным удзельнікам. Расея называла такі падыход непрымальным. ЭЗ неаднаразова заяўляў, што Кіеў ня можа адначасова быць членам Мытнага саюзу і мець зону свабоднага гандлю з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG