Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтымі днямі адбываецца талака дзеля добраўпарадкаваньня мэмарыялу Курапаты, абвешчаная некалькімі палітычнымі партыямі і рухамі. Да гэтай ініцыятывы крытычна паставіліся сябры КХП-БНФ: маўляў, мы шмат гадоў даглядаем урочышча, а раптам прыйшлі нейкія людзі на мерапрыемства кшталту суботніка, каб папіярыцца?

Ці могуць быць Курапаты манаполіяй нейкай палітычнай ці грамадзкай структуры?

Чаму народная сьвятыня не аб’ядноўвае, а дзеліць грамадзтва?

І што трэба зрабіць, каб Курапаты сталі агульнанацыянальным нэкропалем, каб ён не разьядноўваў, а аб’ядноўваў дэмакратычную супольнасьць Беларусі?

У дыскусіі бяруць удзел:
  • сябра грамадзкай ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты», каардынатар «Беларускага руху» Вацлаў Арэшка
  • аглядальнік Радыё Свабода Валер Каліноўскі.

Вядзе перадачу — аўтар Вячаслаў Ракіцкі.


  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG