Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набліжаецца гадавіна вясельля Пуціна зь яго жонкай-невідзімкай


Пуціны галасуюць на прэзыдэнцкіх выбарах, сакавік 2012
Пуціны галасуюць на прэзыдэнцкіх выбарах, сакавік 2012

Калі прэзыдэнт Пуцін зьявіўся на велікоднай службе разам з мэрам Сабяніным, у інтэрнэце шмат жартавалі, што ён ажаніўся з сваім верным паплечнікам, піша The Times.

«Збольшага гумар быў накіраваны супраць спрэчнага закону аб забароне „прапаганды гомасэксуалізму“, але пераважна гэта быў сарказм з нагоды адсутнасьці „першай лэдзі “, Людмілы Пуцінай», — тлумачыць журналіст Тоні Хэлпін. Паводле падлікаў газэты, Людміла не зьяўлялася на публіцы цэлы год, Крэмль не публікаваў яе фота.

У ліпені ў Пуціна 30-я гадавіна вясельля. Можа быць, муж і жонка арганізуюць фотасэсію, каб паказаць, што застаюцца разам? «У 2010 годзе яны гэта ўжо рабілі, адказваючы на пытаньні перапісчыка, але выйшла катастрофа: Пуціна была без заручальнага пярсьцёнка, Пуцін у асноўным ігнараваў яе, аддаючы перавагу свайму сабаку Коні», — гаворыцца ў артыкуле.

Расейцам не вядома, дзе жыве «першая лэдзі» і чым яна займаецца. «Чыноўнікі, якія могуць гэта ведаць, баяцца расказваць. Расейскія пакорлівыя СМІ ведаюць, што пытацца ня варта, і вакуўм запаўняецца чуткамі», — гаворыцца ў артыкуле. Адны намякаюць, што Людміла запала ў дэпрэсію, даведаўшыся, што муж плянуе ўзначальваць краіну, магчыма, да 2024 году. Іншыя кажуць, што Пуцін вярнуўся да традыцыі савецкіх кіраўнікоў, чые жонкі заставаліся «невідзімкамі».

Сямейнае жыцьцё кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі застаецца ў Беларусі таямніцай. На сайце прэзыдэнта напісана, што Аляксандар Лукашэнка мае трох сыноў і пяцёх унукаў. Галіна Лукашэнка, якая пасьля абраньня мужа у 1994 годзе прэзыдэнтам не пераехала зь ім у Менск, жыве ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёнаў. Пабраліся яны шлюбам у 1975 годзе і невядома, ці застаюцца ў шлюбе дагэтуль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG