Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-старшыня МВФ Строс-Кан прадказвае, што Эўропа набліжаецца да прорвы


Дамінік Строс-Кан
Дамінік Строс-Кан

Былы выканаўчы дырэктар МВФ Дамінік Строс-Кан выступіў з прамовай на Эканамічным форуме ў Астане, паведамляе Франчэска Сэмпрыні ў артыкуле, апублікаваным у газеце La Stampa.

«Выступаючы на Эканамічным форуме ў Астане, Дамінік Строс-Кан заявіў пра правал эўрапейскай палітыкі і поўнай некампетэнтнасьці нацыянальных урадаў, крытычна выказаўся на адрас Нямеччыны, прадказаў калапс дэмакратый і зьвярнуўся да Рамана Продзі з просьбай выратаваць Стары кантынэнт. Дамінік Строс-Кан вяртаецца на міжнародную арэну праз два гады пасьля скандалу, у выніку якога ён страціў пасаду кіраўніка МВФ і палітычныя амбіцыі», — піша аўтар артыкулу.

«Зала сустрэла Строс-Кана халаднавата, але гэта яго не зьбянтэжыла. „Я памятаю той саміт G20 у Лондане, быў красавік 2009 году, калі было ўзьнятае пытаньне аб дзяржаўных абавязках“, пазначыўшы дату зараджэньня эўрапейскай катастрофы», — падае яго словы выданне.

«Я памятаю, што многія палітыкі занялі пазіцыю, што палягала ў намеры вырашыць праблему самастойна, без дапамогі МВФ. Я магу іх зразумець з палітычнага пункту гледжаньня, але справа ў тым, што эўрапейскія структуры былі цалкам прыстасаваныя для вырашэння сытуацый падобнага роду. Было страчана паўтара года, за гэты пэрыяд праблема толькі пагоршылася. Эўрапейцы былі ўпэўненыя, што праблема можа быць вырашана пры дапамозе традыцыйных інструмэнтаў, якія маюць у распараджэньні асобныя дзяржавы», — казаў Строс-Кан.

«Час ішоў, і палітыкам рабілася ўсё цяжэй прымаць правільныя рашэньні, паколькі гэта стала б прызнаньнем іх уласных памылак. Напрамак быў згублены, любыя формы каардынацыі, перш за ўсё ў падатковай сфэры, пацярпелі правал. Пачаўся хаос. Структура была слабай, і Рамана Продзі, будучы кіраўніком Эўракамісіі, гэта ўсьвядоміў лепш, чым хто іншы. (...) Мой прагноз палягае ў тым, што ня будзе прынята ніводнага канкрэтнага рашэньня, мы наблізімся да прорвы. Будуць прынятыя рашэньні, каб выйграць час, але праз паўгода мы зноў апынемся на краі прорвы. Гэта прывядзе да сэрыі небясьпечных наступстваў, да грамадзкіх беспарадкаў, дэмакратыя будзе ў небясьпецы. (...) Эўрапейцы, — заявіў Строс-Кан, — ня ў стане кіраваць працэсам прыняцьця рашэньняў, МВФ таксама працуе на мяжы магчымага. Што ж рабіць? Патрабуецца палітычная воля і здольнасьці, таму я прашу Рамана: вярніся ў палітыку, вярніся ў Эўропу».

«Такія былі апошнія словы яго выступу, сустрэтыя бурнымі воплескамі», — піша аўтар артыкулу.

Паводле inopressa.ru
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG