Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі Літвы страціла пасаду за палёт у Астану на прыватным самалёце


Самалёт Hawker 800, на якім літоўская міністарка лётала ў Казахстан
Самалёт Hawker 800, на якім літоўская міністарка лётала ў Казахстан

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падпісала дэкрэт аб вызваленьні Біруце Вясайце з пасады міністра эканомікі, паведаміла агенцтву BNS дарадніца прэзыдэнта Дайва Ульбінайце.

«Было прынята рашэньне, што міністар эканомікі зрабіла памылку. Ніяк нельга казаць пра пэўныя катэгарычныя абвінавачваньні, што прагучалі ў грамадзтве на яе адрас, проста яна памылілася, не падумаўшы аб палёце на прыватным самалёце. Было прынята канчатковае рашэньне, што яна працуе да панядзелка будучага тыдня», — сказаў прэм’ер Альгірдас Буткявічус у інтэрвію Літоўскаму радыё.

Міністар эканомікі Б. Вясайце з двума дараднікамі на мінулым тыдні лётала на дзелавы форум у сталіцу Казахстану Астану на замоўленым кампаніяй Arvi васьмімясцовым самалёце бізнэс-клясы. Кошт палёту ў абодва бакі склаў 8100 літаў, або 2700 літаў за аднаго чалавека. Паводле дадзеных спэцыялістаў грамадзянскай авіяцыі, чартарны палёт самалётам бізнэс-клясы ў Астану і назад можа каштаваць каля 100 тысяч літаў, палёт аднаго чалавека можа каштаваць каля 13 тысяч літаў.

Кампанія Arvi цяпер вядзе перамовы зь міністэрствам эканомікі Літвы па дамове аб кіраваньні Марыямпальскай свабоднай эканамічнай зонай.

Рашэньне аб мэтазгоднасьці правядзеньня расьсьледаваньня аб магчымым канфлікце грамадскіх і прыватных інтарэсаў Б. Вясайце будзе прымаць Галоўная камісія па службовай этыцы.

Часова выконваць абавязкі міністра эканомікі даручана міністру юстыцыі Ёзасу Бярнатонісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG