Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крама «Калі ласка» шукае новае месца


Першая ў Беларусі дабрачынная крама «Калі ласка» шукае новае памяшканьне. Калі за месяц знайсьці ня ўдасца — існаваньне праекту ставіцца пад пагрозу.

Арганізатарка крамы «Калі ласка» Алеся Пчолка паведаміла Свабодзе: «Мы арандуем памяшканьне ўнутры прасторы „me100“, але цяпер яны распрадаюць свае плошчы, таму мы вымушаныя яго пакінуць. „Калі ласка“ там быць ня можа. Гэта вымушаная сытуацыя. Празь месяц наша арэнда скончыцца. Цяпер мы шукаем, хто б мог дапамагчы з новым месцам».

Дабрачынная крама «Калі ласка» адчынілася два месяцы таму. Алеся Пчолка лічыць пачатак працы пасьпяховым, кажа, што ў грамадзтве пазытыўна адгукнуліся на яе зьяўленьне.

«Я ўпэўненая ў патрэбе існаваньня «Калі ласка», таму вельмі хочацца знайсьці новае месца і працягваць працу.

У «Калі ласка» можна здаць рэчы — адзеньне, кнігі, сувэніры, уласнаручныя мастацкія вырабы — якія пойдуць на дапамогу хворым ці абяздоленым.

Пакуль крама месьціцца ў памяшканьні культурніцкае пляцоўкі «me100» у колішнім цэху менскага прыборабудаўнічага заводу.


Відэарэпартаж з адкрыцьця крамы «Калі ласка»:


Калі ласка, дабрачыннасьць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:06 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG