Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі злавілі нападніка, які парэзаў салдата


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Францыі ў дэпартамэнце Івэлін арыштаваны падазраваны ў нападзе на французскага салдата ў Парыжы на мінулым тыдні.

Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Францыі Мануэль Вальс.

Як паведамляе агенцтва France Presse са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, затрыманы — 22-гадовы пасьлядоўнік радыкальнага ісламу.

Напад на шарагоўца Сэдрыка Кардзье адбыўся ў суботу, калі ён і двое яго таварышаў патрулявалі парыскі квартал Дэфанс. Да яго ззаду наблізіўся невядомы і ўдарыў у шыю нажом, пасьля чаго схаваўся.

Атака адбылася пасьля забойства брытанскага жаўнера ў Лёндане, якое было прызнанае тэрактам.

Пракуратура Парыжа рыхтуе прэсавую канфэрэнцыю з нагоды затрыманьня падазраванага ў нападзе.
XS
SM
MD
LG