Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ААН па правам чалавека абмяркуе сытуацыю ў Сырыі.

Падрыхтаваны праект рэзалюцыі, які асуджае выкарыстаньне сірыйскім рэжымам баевікоў лібанскай групоўкі Хізбала у вайне супраць паўстанцаў.

Праект рэзалюцыі, прапанаваны ЗША, Турцыяй і Катарам, папярэджвае, што прысутнасьць замежных наймітаў у Сырыі «ўяўляе сур’ёзную пагрозу стабільнасьці ў рэгіёне».

Праіранскія баевікі Хізбала ў траўні вялі баявыя дзеяньні разам з сірыйскімі ўрадавымі войскамі з мэтай захопу кантролю над стратэгічнымі аб’ектамі горада сірыйскага горада Кусэйр, непадалёк ад лібанскай мяжы.

Праект рэзалюцыі, які будзе абмяркоўвацца ў Радзе ААН па правах чалавека ў Жэнэве, таксама заклікае сырыйскія ўлады "забясьпячыць свабодны і бесьперашкодны доступ Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і гуманітарных устаноў да ўсіх грамадзянскіх асоб, якія пацярпелі ад гвалту.
XS
SM
MD
LG